be
pdf

Навука 7 (2786) 2020

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

Трэба ўсведамляць, што кожная мова – неад’емны атрыбут незалежнасці краіны, фактар кансалідацыі нацыі і гарант гуманітарнай бяспекі, што знайшло адлюстраванне ў Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі краіны. Для Беларусі важнай задачай на перспектыву застаецца стварэнне ўмоў для парытэтнага функцыянавання беларускай і рускай моў ва ўсіх афіцыйных сферах, што цалкам адпавядае прынцыпам дзяржаўнага білінгвізму. Для нас надзвычай важны міжнародны вопыт, асабліва тых краін, дзе існуе некалькі моў: Швейцарыя, Канада, Бельгія, Люксембург, Фінляндыя, Вялікабрытанія і інш. У паведамленнях акцэнт быў зроблены на пашырэнні і падтрымцы беларускай мовы і нацыянальнай культуры, кантактаў з даследчыкамі іншых краін па пытаннях вывучэння моўнай сітуацыі. У гэтым кантэксце вопыт Вялікабрытаніі і меркаванні брытанскіх вучоных з’яўляюцца новымі і цікавымі як у агульнатэарэтычным, так і ў практычным аспектах, што несумненна паслужыць далейшаму развіццю дзяржаўнага двухмоўя і навуковых даследаванняў гэтых працэсаў у НАН Беларусі, а таксама збліжэнню нашых народаў і культур. Удзельнікаў канферэнцыі вітала Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Жаклін Перкінс (на фота). Яна паведаміла, што нарадзілася ў Карнуоле, дзе некалі была свая мова, апошняя носьбітка якой памерла дзвесце гадоў таму. Але мова адрадзілася, і ёсць людзі, якія ёй карыстаюцца. Разам з тым цяжка ўявіць, што корнская мова стане паўсядзённай.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Навука
Выдаўцы і выдавецтвы: НАН РБ
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-02-17
  • Рэдактар: Дубовік Сяргей
  • Выдавец: НАН РБ
  • Copyright: © 2020 by НАН РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org