- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА ў 2000 г. Яго галоўная мэта – захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Традыцыйна ў Акадэміі навук да гэтай даты прысвечаны мерапрыемствы пад агульнай назвай Тыдзень роднай мовы (з 21 па 28 лютага 2022 г.), які будзе ладзіцца сіламі вучоных філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Значны акцэнт будзе зроблены на прыцягненне ўвагі да роднай мовы школьнікаў і студэнтаў. Так, 21 лютага ў БНТУ пройдзе навукова-папулярная лекцыя з прэзентацыяй «Беларуская мова – дзяржаўная мова Беларусі» для замежных студэнтаў 1–3 курсаў. Гаворка пойдзе пра асаблівасці беларускага вымаўлення і правапісу, вывучэнне этыкетных маўленчых формул; будуць прадэманстраваны выданні асобных помнікаў старабеларускай пісьменнасці. Завітаюць мовазнаўцы і ў гімназію №25, і сярэднюю школу №26 Мінска, дзе пройдуць навукова-асветніцкія лекцыі. Інстытут мовазнаўства і Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі запрашаюць на Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове. 22 лютага ў Інстытуце мовазнаўства плануецца круглы стол «Праблемы картаграфавання сродкаў традыцыйнай нематэрыяльнай культуры: Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас».