be
pdf

Навука 8 (2787) 2020

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

Гэта не першая спроба абмеркавання функцыянавання сучаснай беларускамоўнай тэрміналогіі. У мінулым годзе на падобнай нарадзе ішла гаворка пра сістэматызацыю і ўпарадкаванне медыцынскай тэрміналогіі. У сваім выступленні першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец (на фота) звярнуў увагу на тое, што прысутнасць беларускай мовы ў камп’ютарным асяроддзі – адна з умоў яе далейшага захавання і выкарыстання. Праблем у адаптацыі камп’ютарнай лексікі ў славянскіх мовах абмяркоўвалі ў 2016 годзе падчас ХVІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі Камісіі па славянскім словаўтварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў «Словаўтварэнне і інтэрнэт» (Грац, Аўстрыя). «У даследаванні венгерскага лінгвіста Андраша Карная «Лічбавая смерць моў», апублікаваным некалькі гадоў назад, сказана пра тое, што толькі чатыры працэнты з усіх існуючых жывых моў у свеце п радстаўлены ў інтэрнэце», – падкрэсліў А. Лукашанец. «Наша мова ледзь не наперадзе ўсіх – у нас ажно два варыянты «Вікіпедыі» – у афіцыйным правапісе і на «тарашкевіцы». Ёсць вялікі віртуальны кнігазбор «Беларуская палічка» (knіhі.соm), а гэта тысячы кніг. Беларуская мова прадстаўлена і ў сацыяльных сетках», – кажа дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў. Такія форумы павінны задаваць тон фарміраванню і прыняццю строгай тэрміналогіі, якая стане нормай у далейшым выкарыстанні.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Навука
Выдаўцы і выдавецтвы: НАН РБ
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-02-24
  • Рэдактар: Дубовік Сяргей
  • Выдавец: НАН РБ
  • Copyright: © 2020 by НАН РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org