- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як пашырыць ужыванне роднага слова ў паліклініках, аптэках, шпіталях, навучальных установах медыцынскага профілю? Гэтае пытанне 20 лютага ў НАН Беларусі абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала «Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай медыцынскай тэрміналогіі». Удыскусіі ўзялі ўдзел не толькі навукоўцы Інстытута мовазнаўства, але і прадстаўнікі адпаведных кафедраў медыцынскіх ВНУ, медыкі-практыкі. Першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік А. Лукашанец заўважыў, што беларуская мова па ўзроўні развіцця сваёй сістэмы сёння можа паспяхова забяспечваць камунікатыўныя патрэбы прадстаўнікоў разнастайных прафесій.