- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзіўная птушка бусел. Іван Каўтун, у якога жонка Марыся ніяк не магла жывое дзіця нарадзіць, і верхавіну бярозкі каля свайго дома ссек, і драўляную барану туды зацягнуў, і голля сухога на яе накідаў — а пара буслоў дзве вясны запар кружыла над вёсачкай, ды так і не прысела на тую барану. А ўзімку абламалася верхавіна бярозкі каля дома бабы Адаркі. Тады ўвесь дзень ішоў мокры снег, а ўночы падмерзла — вось і не вытрымала цяжару нахіленая ўбок верхавіна. (фрагмент)