Лявон Вольскі намаляваў і выпусьціў кліп «Dzie kvietki» — беларускі кавэр антываеннага гіта 50-х
2022-12-05 15:25
Славуты беларускі рок-музыка апублікаваў кліп на сваім YouTube-канале.
Лявон Вольскі выпусьціў новы кліп
«Dzie kvietki» — гэта беларускамоўны перасьпеў антываеннай песьні
Пітэра Сігера «Where Have All the Flowers Gone».
«Нам падаецца, што ў цяперашні неспакойны час зьмест гэтай антываеннай песьні асабліва актуальны. Замест таго, каб слухаць мілітарысцкія заклікі, якія пастаянна гучаць у тэлевізары і інтэрнэце, паслухайце лепей гэтую песьню, і ёсьць надзея, што вы нешта зразумееце», — паведаміў аўтар.
А дзе зьніклі хлопцы ўсе
Хуткаплыўна?
А дзе зьніклі хлопцы ўсе
Шмат год таму?
А дзе зьніклі хлопцы ўсе?
Сталіся жаўнерамі.
Ну, хто навучаць вас,
Ну, што навучаць вас?Арыгінальная песьня
Піта Сігера «Where Have All The Flowers Gone» была напісаная ў 1955 годзе і стала гітом. Яе неаднаразова выконвалі на розных мовах. Пасьля пачатку Віетнамскай вайны кампазыцыя стала галоўным антываенным гімнам ЗША.