- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Варшаве падчас фестывалю Pradmova прайшоў устаноўчы сход беларускіх выдаўцоў з мэтай стварэння прафесійнай асацыяцыі.У Асацыяцыю беларускіх выдаўцоў увайшло 11 сузаснавальнікаў, якія прадстаўляюць асобныя выдавецтвы або выдавецкія ініцыятывы. Было выбрана кіраўніцтва і сфармавана рэвізійная камісія....
Болей »
Выйшаў лістападаўскі нумар штомесячніка «Літаратурная Беларусь», у якім чытачы знойдуць новыя вершы Усевалада Сцебуракі і Аляксея Белага, апавяданні Валера Гапеева і Святланы Явар, а таксама пераклады, навіны літаратуры і многае іншае.Прапануем азнаёміцца са зместам выпуску:АСОБА: Сяргей ЧЫГРЫН — пра...
Болей »
Выдавецтва «Папуры» працягвае перавыдаваць спадчыну класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Гэтым разам пад адной цвёрдай вокладкай чытачы знойдуць тры аповесц — «У тумане», «Аблаву» і «Сцюжу».«Чалавек сярод людзей — чалавек супраць людзей — чалавек без людзей. Такія жыццёвыя этапы наканавана прайсці...
Болей »
Сябры журы двух сезонаў Прэміі імя Карласа Шэрмана абралі пераможцаў у трох намінацыях: «Пераклад прозы», «Пераклад паэзіі», «Пераклад дзіцячай літаратуры». Цырымонія ўручэння адбылася 22 лістапада ў Варшаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.Сёлета намінанты і сябры журы маглі скарыстацца шыфраваннем...
Болей »
Заснавальнік і фронтмэн легендарнага гурту Gods Tower і былы палітвязень Уладзіслаў Наважылаў 22 лістапада ў Варшаве прэзэнтуе сваю трэцюю кнігу «Яблык у валізцы».Уладзіслаў Наважылаў — заснавальнік і вакаліст гомельскага гурту Gods Tower. У 2021 годзе музыку абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага...
Болей »
Былі ўжо Вільня, Прага і Познань - час на Варшаву!!!Сёлетні лозунг фестывалю — «Птушкі бяз гнёздаў» — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. Гэта менавіта Фонд Kamunikat.org разам з Цэнтрам беларускай культцры ў Беластоку выдаў у гэтым годзе ўспаміны Ларысы...
Болей »
29 лістапада ў Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве ў межах тэматыкі выставы «Блізкі Усход, Далёкі Захад — Кіеўскае біенале 2025», пройдзе мерапрыемства, гасцямі якога стануць дзве выдатныя беларускія пісьменніцы, якія апісваюць складаную палітычную і сацыяльную сітуацыю ў сваёй краіне і актыўна супраціўляюцца...
Болей »
Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.Што агульнага ў Гітлера...
Болей »
З 21 па 24 лістапада Варшаўскай праграмай фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA працягне свой сёмы сезон. На чатырох гарадскіх пляцоўках адбудуцца прэзентацыі кніг, сустрэчы з беларускімі і замежнымі аўтарамі, літаратурныя, гістарычныя і кінадыскусіі, музычныя і тэатральныя імпрэзы, якія дазволяць...
Болей »
Выдавецтва «Тэхналогія» выдала кнігу-боль, кнігу-рэквіем, кнігу-памяць габрэйскага пісьменніка Гірша Смоляра «Менскае гета» ў перакладзе з ангельскай на беларускую мову Міколы Гілевіча.«Гэтая кніга, напісаная былым актывістам габрэйскага супраціву, надзвычай цікавая як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх...
Болей »