Неўзабаве выйдуць дзве чарговыя кнігі ад Камуніката
2026-02-08 20:47
Фонд Kamunikat.org выдае чарговыя кнігі сучасных беларускіх аўтараў.
Першая з іх гэта зборнік прозы заўчасна памёршага
Уладзіслава Ахроменкі — пісменніка звязанага з Менскам, Чарнігавам а таксама з Беластокам.
«Я не ведаю: калі памру, дзе памру і за якімі абставінамі» — пісаў ён у сваім Facebook
17 красавіка 2018. Не прайшло і паўгода як Аўтар кнігі, якую падрыхтаваў да друку
Фонд Kamunikat.org памёр у Беластоку пасля інфаркту.
«Нясвіжская крыза, альбо вернуты рай» гэта зборнік прозы
Уладзіслава Ахроменкі вельмі розных жанраў і накірункаў. Чытач знойдзе тут яго славутую
«Тэорыю змовы»
— вострасюжэтны кінараман-фарс, у якім Аўтар ставіць у парадаксальнай і
жорсткай форме тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца задаць сабе
нават у думках. Ёсць таксама
«Музы і свінні» — кніга
гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі.
Сярод герояў Дзед Талаш, Дзмітрый Шастаковіч, Кім Ір Сэн, Уладзімір
Мулявін, Жак-Іў Кусто, але ёсць таксама ананімныя акцёры, рэжысёры,
музыкі, мастакі, мянты, цэнзары і камітэтчыкі.
У зборнік трапілі таксама нідзе дагэтуль не публікаваныя тэксты двух незавершаных раманаў
Уладзіслава Ахроменкі:
«Нясвіжская крыза, альбо вернуты рай» i
«Выкрадальнік гукаў».
«Ведаючы творчыя модулі Уладзіслава, — піша яго сябра і суаўтар некалькіх кніг
Максім Клімковіч, —
магу сцвярджаць, што першы тэкст — гэта недзе 70% ад меркаванага канчатковага аб’ёму, а другі — ўсяго каля 10%».
Падзеі адбываюцца, пачынаючы з 1970-х гадоў стасункамі сына ворага народа і дачкі героя Савецкага Саюза, беларуса і ўкраінкі, у Казахстане ды Беларусі. Аўтар распавядае пра адысею герояў шчыра і бескампрамісна, пра каханне, як фатум, а не боскі дар, пра нацыянальную свядомасць, якой заўжды бракуе.
На думку пісьменнік і паэт
Паўла Гаспадыніча: «Проза Міколы Адама
ў сучаснай беларускай літаратуры — з’ява адметная. Перш за ўсё сваім
непаўторным стылем з дамінаваннем паэтычнай метафорыкі, што даруе чытачу
сапраўдную асалоду ад кожнага сказа. Сюжэты твораў Міколы Адама — гэта як хуткая плынь ракі, з якой не хочацца выходзіць».