- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маргарыта Аляшкевіч (нарадзілася ў 1985 г. у Мінску) – літаратурны крытык, паэтка, аўтарка прозы. Скончыла факультэт журналістыкі і аспірантуру БДУ (2010) і Мінскую духоўную вучэльню як рэгентка (2025). Працавала фотамадэллю, выкладала літаратуру журналістам. Аўтарка кнігі прозы «Мадэль для забойства» (2013) і кнігі паэзіі «Слоўныя ловы» (2019). Жыве ў Беларусі. Другая кніга вершаў Маргарыты Аляшкевіч – гэта апошнія пяць гадоў беларускага жыцця, падгледжаныя паэткай са сваёй званіцы.