- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга складаецца са сьведчаньняў жыхароў Горадні, пацярпелых ад палітычных рэпрэсіяў савецкага часу. На жаль, нацыянальная трагедыя камуністычных рэпрэсіяў пачынае забывацца ў грамадзтве, што нясе небясьпеку яе паўтарэння. Немагчыма сфармаваць паўнавартасную нацыянальную сьвядомасьць і жыцьцяздольную грамадзянскую супольнасьць, маючы такія лякуны ў нацыянальнай памяці. Гістарычную памяць нацыі трэба ўсяляк аберагаць і захоўваць. У першы разьдзел кнігі увайшлі ўспаміны былых вязьняў ГУЛАГу, якіх жывымі засталося зусім няшмат. Аўтары другога разьдзелу — сыны і дочкі рэпрэсаваных, якія выхоўваліся ў спэцыяльных дзіцячых дамах, часа ня ведалі сваіх сапраўдных прозьвішчаў і доўгі час насілі на сабе таўро дзяцей “ворагаў народа”. Трэццяя група мэмуарыстаў – гэта былыя выгнанцы, дзеці “раскулачаных” сялянаў, выкінутыя разам з бацькамі з родных хатаў у неабжытыя мясьціны расейскай Поўначы і Сібіры ды асуджаныя на выміраньне. З такіх сем’яў выжылі, як правіла, толькі самыя малодшыя, якія трапілі ў шчасьлівы зьбег абставінаў. Далёка ня ўсе з гэтых людзей пагадзіліся падзяліцца сваімі ўспамінамі. Прачытаць – каб суперажыць, суперажыць – каб усьвядоміць, усьвядоміць – каб актыўна змагацца супраць зла.