- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тацяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песні Беларусі. У лірыцы звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі – асноўныя тэмы творчасці. Альбом “Ніткі” Тацяна запісала ў 2010 годзе. Канцэпцыя альбому “Ніткі” – паказаць нябачыя повязі паміж людзьмі ў межах сям’і, краіны, сусвету. На дыску аматары бардаўскай песні пазнаёмяцца з балладнымі песнямі Тацяны. Менавіта так можна ахарактэрызаваць новыя песні беларускай бард-спявачкі. На дыску змяшчаюцца пераклады тэкстаў песень на польскую і ангельскую мовы, кліп Настассі Маркавай “Да цябе” (2010). Таму калі ў Вас ёсць сябры з замежжа, дыск “Ніткі” будзе ім сапраўдным падарункам. “Альбом атрымаўся баладным. Я ўдзячная за дапамогу ў перакладзе тэкстаў на ангельскую мову Зьмітру Занеўскаму, за творчую супольнасць Змітру Саўку і шматлікім людзям, якія дапамагалі мне і падтрымлівалі. Толькі сапраўдныя “Ніткі” не рвуцца. Людзі сузалежныя адзін ад аднаго. Калі мне сёння трэба дапамога, і мае сябры могуць мне дапамагчы, я лічу гэта сапраўдным шчасцем. Адчуванне, што я не самотная, пачуццё салідарнасці, ці не найдаражэйшае гэта адчуванне ў сённяшні час? Я жадаю слухачам, каб у іх жыцці завязваліся толькі сапраўдныя нітачкі любові, спагады і чалавечнасці.”