be
pdf

Ніва 1 (2486)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Больш за дзесяць гадоў парламент ІІІ Рэчы Паспалітай рыхтуе Закон аб нацыянальных меншасцях. Прадбачваецца ў ім магчымасць карыстання роднай мовай грамадзянамі няпольскай нацыянальнасці ў кантактах з лакальнымі ўладамі. Але пакуль гэты закон стане фактам, невядома ці будзе каму дэманстраваць сваю іншасць сярод палякаў. Мабыць, беларусаў, немцаў ці літоўцаў стане столькі, колькі цяпер татараў ці караімаў. Гэтыя апошнія паказваюцца як праява шматкультурнасці нейкай правінцыі і талерантнасці пражываючага там люду. У Беластоку тым часам карыстанне беларускай мовай на вуліцы, у аўтобусе ці краме некаторымі лічыцца праявай адвагі, іншымі — шаленства, а яшчэ іншымі — правакацыі, якая можа выклікаць агрэсію з боку найбольш талерантнай нацыі. Некаторыя маюць нават праблему, каб набыць доўгачаканую „Ніву” з календаром. Знаёмыя адкрыта заяўляюць, што баяцца рэакцыі крэсавых патрыётаў у некаторых газетных кіёсках, якія на лозунг „Ніва” пагардліва крычаць: „Nie ma”, або кідаюць у маўчанні. У іншых краінах Cярэдняй Еўропы пытанне карыстання нацыянальнымі меншасцямі сваёй роднай мовай вырашылі найчасцей ужо на пачатку дзевяностых гадоў. (Я. Мірановіч, У Польшчы і Фінляндыі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-01-04
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org