- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мае знаёмыя, якія пры канцы васьмідзесятых гадоў пачыналі будаваць беластоцкі капіталізм на базары па вуліцы Бэма, а пасля сталі ўласнікамі будаўнічай фірмы, даўно пакінулі прыватны бізнэс. У 1994 годзе давалі яны працу для 38 чалавек, сумленна плацілі падатак і ўсе астатнія належнасці, якія фармальна падаткамі не называюцца. Пры канцы дзевяностых гадоў, - пераконвалі мяне, - ніхто, хто не меў за сабой падтрымкі з боку крымінальнай ці палітычнай мафіі і сумленна разлічваўся з казной, не мог праіснаваць на рынку. (Я. Мірановіч, Афрыканскі капіталізм, фрагмэнт)