- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цікавая гэта рэч — найноўшая беларуская гісторыя. Так хацелася б зазірнуць хоць бы на пяцьдзесят-семдзесят год наперад і пачытаць, што там будуць пісаць гісторыкі і палітолагі пра дзень сённяшні. А паколькі гэта маларэальна (а раптам, хто можа?), даводзіцца чытаць і слухаць сучаснікаў. Галоўнае пытанне аналітыкаў і палітыкаў цяпер у тым, ці магчымы ва ўмовах жорсткага маскоўскага прэсінгу агульнабеларускі „круглы стол” з удзелам кіраўніцтва дзяржавы з аднаго боку і апазіцыі з іншага. Праводзяцца нават параўнанні сённяшняй сітуацыі ў Беларусі з польскай у канцы існавання ПНР. Рознасць, на мой погляд, відавочная. Па-першае, вярхоўная ўлада позняга перыяду польскага сацыялізму не была настолькі персаніфікаванай, падаецца, што нейкія важныя пытанні дзяржаўнай палітыкі маглі тады развязвацца калегіяльна. Цяперашнія ж беларускія рэаліі такія, што практычна ўсё вырашае адна асоба. Па-другое, апазіцыя занадта раздробленая і блізка не ёсць адзінай маналітнай сілай. А са слабымі ніхто не будзе весці перамоваў. Таму такі круглы стол пакуль уяўляецца з цяжкасцю. Цэнтральнай датай надыходнай вясны мусіць стаць 25 сакавіка. На сёлетні Дзень Волі робіцца асноўная стаўка апазіцыі і ўскладаюцца чарговыя спадзяванні. Усе разумеюць, што цяпер няма і намёку на беларускую рэвалюцыю, надзеі толькі на эвалюцыйны шлях, які прывядзе да пераменаў. Тым не менш, да масавай акцыі 25 сакавіка на вуліцах (...)