- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Няўстойлівасць і дынаміка — гэта рысы характэрныя сучаснаму грамадству. Ад пачатку трансфармацыі ў Польшчы ўзровень грамадзянскай актыўнасці павышаецца. Гэта абазначае, што прапановы няўрадавых арганізацый прыцягваюць увагу штораз то новых асоб, паўстае своеасаблівая канкурэнцыя. Каб перад ёю абараніцца, варта пакарыстацца практычным законным прынцыпам, якім з’яўляецца тэрмін паўнамоцтваў. Гэта гарантыя пераемнасці ўлады, спосабу дзейнасці і крыніца новых ідэй. Беларускае аб’яднанне студэнтаў, як кожная іншая арганізацыя, мае свой рытм працы. У гэтым выпадку двухгадовы тэрмін вызначае час працы Галоўнай рады і старшыні. Гэта перыяд, у ходзе якога трэба ажыццявіць свае думкі, прапановы, гэта таксама час, каб пераканаць усіх навокал да сэнсу сваёй працы і яе якасці, а я добра ведаю, што гэта няпростая справа. Прайшлі два гады. Закончылася змаганне апошняй каманды. Умовы дзейнасці часта захоплівалі знянацку. Напэўна паўплываў на гэта кантэкст „беларускай рэвалюцыі”, што часта мабілізавала да канкрэтнай дзейнасці. Сёння ўжо абраныя новыя ўлады БАСу (у пятніцу 23 лютага), пачынаецца чарговы перыяд у дзейнасці арганізацыі. Але ці можам чакаць вялікіх зменаў? Цяжка адказаць адназначна. Рашучых змен у асабовым саставе ўправы не было: асталіся Нікан Шэрэмэта ды Ігар Іванюк, якія раней былі першы скарбнікам, а другі сакратаром. Функцыю скарбніка пераняў Марк Браньскі, упершыню ў радзе. Разам з ім „да ўлады” прыйшлі (...)