- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У XVI выпуску Літаратурнай узнагароды імя Веслава Казанэцкага за найлепшую кнігу 2006 г. уручыў яе Ежы Плютовічу і Малгажаце Дабкоўскай новы прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі ў кавярні „Фама” Беластоцкага асяродка культуры. „На БОКу” арганізуюцца там розныя мерапрыемствы, таксама і культурныя, а прэзідэнт не забыўся, што вярнуўся якраз з адкрыцця баксёрскіх спаборніцтваў. Выйграла двое вялікіх мала сказаць „аматараў Кнігі” — а сапраўдных кніжнікаў, сціплых і ціхіх мудрацоў, якія ненайлепш адчуваюць сябе ў бляску юпітэраў, „немедыйных”, як назваў сябе Юрка Плютовіч. Якія сузіраюць свет і ў сваіх тэкстах аналізуюць яго, абагульняюць, узіраюцца ў дэталь рэчаіснасці духа і матэрыі і саміх у гэтым. Плютовіч трэці раз быў адзначаны ўзнагародай Казанэцкага — двойчы за паэтычныя зборнікі, летась — за самавіты том эсэ, які выдала яму Вышэйшая школа публічнай адміністрацыі — Nagle, w świecie. З дзевяці кніг выдадзеных у 2006 г. адна не адпавядала крытэрыям — аўтарамі мелі быць пісьменнікі народжаныя ў Беластоку, пражываючыя тут цяпер ці ў мінулым або якіх творы датычаць гэтага горада. Намінацыі атрымалі, апрача кнігі Плютовіча і зборніка Azymut Дабкоўскай, Sądy i osądy Катажыны Ляжэнскай, Słowem w oczy Яніны Козак-Пайкерт ды Niehalo Ігната Карповіча родам са Случанкі, сёння грамадзяніна свету. Частка капітула лічыла, што нельга было забыць пра Карповіча — ягоны „іконаборчы” дэбют быў заўважаны ва ўсёй Польшчы. Вердыкт (...)