- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Малітвеннасць, канцэнтраванасць, вытанчанасць... Музычны дыялог стыляў і стагоддзяў. Нацыянальная разнаколернасць і сусветная класіка. Адораная прыгажосць, прафесіяналізм і аматарскасць у прамым значэнні. Гэта першыя словы, якімі можна ахарактарызаваць ХХVI Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі — Гайнаўка 2007. На працягу тыдня (6-13 мая) у Беластоцкай філармоніі запрэзентавалася 25 хораў са Славакіі, Балгарыі, Сербіі, Малдавіі, Украіны, Казахстана, Расіі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Польшчы... Найбольш хораў прыехала з Украіны. З суседняга Луцка і Тарнопаля, са сталічнага Кіева (тры хоры), Вінніцы, Крывога Рога. Украіна — гэта музычна-рэлігійны феномен, прытым з нацыянальным абліччам — большая частка рэпертуару была на іх роднай мове. Харысты выконвалі не адно ўкраінскіх кампазітараў (Лэсі Дзічко, Ірыны Шаўчэнкі, Віктара Тымажынскага, Кірылы Стэцэнкі ды ананімныя творы) — на мову Тараса Шаўчэнкі яны пераклалі творы рускіх класікаў (Дзмітрыя Бартнянскага і Пятра Чайкоўскага). Цікава, што за іх прыкладам ідуць польскія выканаўцы, напрыклад, „Аксіён” з Легніцы.