- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускае кіраўніцтва вырашыла перагледзець сістэму льгот для насельніцтва. Некаторыя высокапастаўленыя асобы выказваюцца нават за тое, каб забраць усе льготы і ва ўсіх, за выключэннем, зразумела, тых катэгорый грамадзян, якія без адмысловай падтрымкі дзяржавы не пражывуць. Менавіта гэтыя найменш абароненыя людзі напалохаліся найбольш. Неяк разгаварыўся я з адным такім, дык ён упэўнены, што толькі ў іх тыя льготы і забяруць. Бо забірае хто? Улада. Не можа ж яна забіраць у самой сябе. Значыць, будзе забіраць у некага іншага. А ў каго? А хто слабейшы, у таго і забярэ. Такі стыль мышлення існуе ў грамадстве, бо яно прайшло доўгі шлях развіцця і ведае што да чаго. Прынамсі, ніколі не было інакш. Кожная ўлада на беларускай зямлі паводзіла сябе падобна папярэдняй. У прынцыпе нічога не мянялася. І калі кіраўнік дзяржавы сцвярджае, што мы будуем сацыяльна абароненае грамадства з гарантыямі падтрымкі кожнай катэгорыі грамадзян, то значыць хутка забяруць астатнія льготы. Логіка жалезная і пакуль што беспамылковая. Напалохаліся пазбаўлення дзяржаўнай падтрымкі не толькі слабыя, хворыя ды нямоглыя. Нават вясёлыя і бестурботныя студэнты і тыя пачалі пратэставаць. А для некаторых людзей гэта стала галоўнай тэмай. Толькі дзяржаўныя чыноўнікі нічога не баяцца. Спытаўся я неяк у аднаго ці хвалюе яго тэма сацыяльнай абароны, дык ён адказаў, што ў яго і яго калег ніякіх льгот няма, не было і не (...)