- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Брно, сталіца Паўднёвай Маравіі ў Чэшскай Рэспубліцы стала ў сёлетнім ліпені (па-чэшску — чэрвень!) сталіцай вольнай беларускай літаратуры. У Брне нарадзіліся найбольш вядомыя чэшскія аўтары Мілан Кундэра і Багуміл Грабал — мо гэта адно толькі і ведалі нашы аўтары. У Цэнтр эксперыментальнага тэатра на Капусным рынку, 9, у тэатр „Гуска на вяроўцы” запрошаны былі 30 беларускіх аўтараў, якія штодзень, дзве гадзіны перад выступам найлепшых чэшскіх аўтараў, чыталі свае творы. Сярод 26 прыехаўшых аўтараў розных пакаленняў з Рэспублікі Беларусь апынуліся таксама літаратары з Беласточчыны — Надзея Артымовіч, Міра Лукша, Міхась Андрасюк, Юрка Плютовіч ды са сталіцы Чэхіі даехаў пражываючы там Янка Максімюк. Сярод беларускіх пісьменнікаў — Уладзімер Арлоў, Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч Сачанка, Андрэй Хадановіч. Міжнародны Фестываль, ужо па сваёй чарзе восьмы, ладзіцца выдавецтвам і агенцтвам „Ветраныя млыны” пры падтрымцы міністра замежных спраў Чэхіі, міністра культуры, самаўрадаў горада Брна і Паўднёвамараўскага краю, Хартыі ’77, матэрыяльнай — гандлёвай галерэі „Ванькаўка”, медыйнай — Радыё Свабода, выдавецтва „Гост” і Чэшскага Радыё Брно. Штодзень усе выступленні трансляваліся па Інтэрнэце, а ў эфіры „Радыё Свабода” гучалі рэпартажы і размовы з фестывалю і яшчэ цэлы год можна будзе спампаваць з Інтэрнэту запісы выступаў тых аўтараў, якія не маюць магчымасці выступіць непасрэдна ў (...)