- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Стваральнік Міжнароднага падляшска-палескага фестывалю традыцыйнага фальклору „Там по маёвуй росі” Дарафей Фіёнік не спадзяваўся такога роcквіту невялікага мерапрыемства, якое пачалося з кароткіх сустрэч з веснавым фальклорам. Пасля ў рамках фестывалю сталі прэзентавацца штораз то новыя прапановы і мерапрыемства ўпісалася ў бельскі краявід і стала разыходзіцца ў розныя мясцовасці Бельшчыны і Гайнаўшчыны. У час сёлетняга шостага выпуску фестывалю, які з 28 па 31 мая праходзіў у Студзіводах, Бельску і Моры, аб’яднанне „Музей Малой айчыны ў Студзіводах” паставіла як на выпрабаваныя формы паказу фальклору, так і выйшла з новымі прапановамі прэзентацыі народных творцаў і іх спадчыны. З новымі прапановамі. Два першыя дні фестывалю распачыналіся менавіта з новых прапаноў. У бельскім ратушным музеі адбылося адкрыццё выстаўкі народных творцаў Берасцейшчыны (сябраў клуба „Скарб”). На наступны дзень у Музеі Малой айчыны ў Студзіводах адбылося адкрыццё выставы скульптур і малюнкаў Івана Супрунчыка з Цярэбліч (Столінскі раён) і наладжаны былі майстар-класы, у якіх прынялі ўдзел творцы з Рэспублікі Беларусь. Прадаўжаліся яны і ў час фальклорнага канцэрта. (А. Мароз, Студзіводскае свята, фрагмэнт)