- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пастаноўкі раннесярэднявечных бітваў і сутычак з верасня 1939 г. з прымяненнем піратэхнікі, паказы коннай стральбы з лука, каштаванне колішніх страў, на канец канцэрты гуртоў старадаўняй музыкі — гэта толькі некаторыя атракцыёны першага гістарычнага пікніка „Ад слявян да жаўнераў верасня”, які ў суботу 6 чэрвеня прыцягнуў гледачоў і ўдзельнікаў у падбеластоцкі Музей вёскі. Мерапрыемства сарганізавалі Дэпартамент культуры і нацыянальнай спадчыны Падляшскай маршалкоўскай управы пры саўдзеле Падляшскага музея ў Беластоку ў рамках Падляшскіх дзён спадчыны. Дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Анатоль Вап так тлумачыў „Ніве” ягоныя мэты: — Гэтая ідэя выспявала ўжо два гады. Гаворка была перш за ўсё аб тым, каб паказаць нашым жыхарам жывы ўрок гісторыі: як калісь людзі апраналіся, як жылі. Значыць, маем тут мілітарныя паказы, але таксама і прэзентацыю рамёстваў. (М. Халадоўскі, Славяне, балты, вікінгі..., фрагмэнт)