- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Няма ў нас аднаго кіраўніцтва. Мы свайго роду фолькпарламент. Таму назвалі мы сябе „Радай”. Любоў да традыцыі і беларускай культуры гэта наш кіраўнік, — сказаў „Ніве” член гэтага мінскага гурту Васіль Грынь у час першага Фестывалю фальклорных калектываў, сарганізаванага на завяршэнне летняга сезона ў нядзелю 27 верасня ў падбеластоцкім Музеі вёскі (скансэне). „Рада” была без сумненняў зоркай гэтага мерапрыемства, у час якога на сцэне паказваўся „тутэйшы” беларускі фальклор. Да конкурсных змаганняў стала шаснаццаць калектываў з Беласточчыны, Сувальшчыны і Курпяў (а таксама „Рада”). Сярод рэкамендуючых беларускі фальклор, перш за ўсё песні, апынуліся „Чыжавяне” з Чыжоў і дзіцячыя „Пламеньчыкі” са Студзянак пад Васільковам. Іншыя групы, між іншым, таксама выконвалі беларускія творы. Была сярод іх „Вэрвачка” з Орлі, якой таксама беларускіх песень вучыць інструктар з Роўнага на Украіне, ды „Родына” з падбельскага Дубяжына. Паказваліся таксама м.інш. ансамблі, якія спявалі фальклор яўрэйскі, стараверскі, з польска-чарнарускага памежжа і з прыбужскага Падляшша. Фестываль вёў Марк Скамароўскі, які адкрыў яго беларускай песняй „Колькі ў небе зор” (якой выкананне ўразіла журы ў час цяперашняга выпуску TVNаўскай праграмы „Mam talent”). Паколькі быў гэта першы фестываль такога роду, спыталіся мы ў яго арганізатаркі, студэнткі этнамузыкі Юліты Харытанюк (спявала ў „Чарамшыне” ды засноўвала з іншымі пры БГКТ... (М. Халадоўскі, Фестываль у добрым месцы, фрагмэнт)