- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусам крыху больш. Размова з Анатолем Вапам, дырэктарам дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства. „Ніва”: — Колькі грошай і на колькі праектаў у цяперашнім траншы прызначыла Маршалкоўская ўправа ў галіне культуры і нацыянальнай спадчыны, у тым ліку на рэалізаваныя арганізацыямі беларускай меншасці? Анатоль Вап: — 29 снежня 2009 года праўленне ваяводства размеркавала першыя датацыі на 2010 год. Другі транш будзе падзелены ў красавіку на заданні рэалізаваныя ў тэрміне ад ліпеня да снежня. Цяпер размеркавалі мы больш-менш дзве траціны грошай. Агульна пададзена было 376 заяў, з якіх 55 не выконвала патрабаванняў, значыць, ацэнцы падлягаў 321 праект. Пасля фармальнай ацэнкі, якую зрабіў наш дэпартамент і разгляду праведзенага спецыяльнай камісіяй, датацыі атрымалі 183 праекты, на агульную суму 1 мільёна 270 тысяч злотых. Падобна як у мінулыя гады, гэтыя праекты ацаняліся ў рамках дванаццаці прыярытэтаў, між іншым, прыярытэта: падтрымка культурных ініцыятыў нацыянальных і этнічных меншасцей, пражываючых на тэрыторыі Падляшскага ваяводства. Прапановы падалі амаль усе нашы меншасці, апрача расіян, значыць — беларусы, літоўцы, украінцы, татары і ромы. Беларуская меншасць атрымала агулам амаль 200 тысяч зл., і гэта крыху больш чым у мінулым годзе. Мы рашылі дафінансаваць амаль сорак праектаў розных беларускіх арганізацый (...)