- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінуў час рэгістрацыі кандыдатаў на бурмістраў і войтаў. Цяпер стала вядомым, што за пасаду бурмістра Гайнаўкі будзе змагацца 5 чалавек, у ліку якіх Міраслаў Раманюк — адзіны беларус, які балатуецца са спіска ПСЛ. Згадзіўся ён паразмаўляць наконт сваіх планаў, якія хацеў бы рэалізаваць, стаўшы бурмістрам Гайнаўкі. — Восем гадоў таму Вы ўключыліся ў самаўрадавую дзейнасць і як кандыдат на павятовага раднага ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта адразу атрымалі велізарную падтрымку жыхароў Гайнаўскай, Чыжоўскай і Белавежскай гмін, каля 800 галасоў і як лідар з гэтай акругі сталі павятовым радным. У 2006 годзе, як лідар гарадскога спіска Беларуска-народнага камітэта, атрымалі Вы ў самаўрадавым галасаванні вялікую падтрымку і паўторна сталі павятовым радным, якім з’яўляецеся да гэтай пары. Ці вялікая падтрымка мясцовага грамадства і вопыт у самаўрадавай дзейнасці мелі ўздзеянне на Вашае рашэнне стаць кандыдатам на бурмістра Гайнаўкі? — У мяне васьмігадовы вопыт павятовага раднага. Людзі сталі гаварыць, што бачылі б мяне на пасадзе бурмістра Гайнаўкі і хацелі б, каб я ўвёў свежасць у самаўрадавую дзейнасць. Нават на спіску ПСЛ кандыдатаў у гарадскіх радных выдатная большасць. Гэта маладыя людзі. Я думаю, што прыйшоў час, каб зрабіць акцэнт на моладасць, каб маладыя таксама пачалі мець рэальнае ўздзеянне на змены ў горадзе і пачалі мяняць яго выгляд на прыгажэйшы. (А. Мароз, Прыйшоў час на свежасць, фрагмэнт)