- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У cядзібе Белавежскага нацыянальнага парку 3 снежня адбылося ІХ пасяджэнне Польска-беларускай падкамісіі па справах прыгранічнага супрацоўніцтва ў рамках Польска-беларускай міжурадавай каардынацыйнай камісіі, якое закончылася падпісаннем пратакола-дамовы аб супрацоўніцтве ў каардынацыі дзейнасці розных служб у выпадку надзвычайных сітуацый на прыгранічнай тэрыторыі, узаемным інфармаванні па пытаннях знаходжання грамадзян у суседняй дзяржаве ў рамках спрошчанага прыгранічнага руху і былі прыняты рашэнні па справах аховы асяроддзя. Пагадненне аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю ратыфікаваў ужо польскі парламент, яшчэ летам падпісаў прэзідэнт РП Браніслаў Камароўскі і ад гэтага часу чакае яна ратыфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь.