- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля падпісання ў 1921 г. паміж палякамі і саветамі Рыжскага дагавору і падзелу Беларусі і Украіны, сярод польскіх палітычных элітаў вялася інтэнсіўная дыскусія наконт палітыкі ў справе г.зв. крэсаў усходніх. Дыскусія ішла не ў справе асіміляваць ці не асіміляваць беларускае і ўкраінскае насельніцтва, а толькі якімі метадамі прывесці мясцовае грамадства да польскай нацыянальнай супольнасці. На фоне шматлікіх планаў і прапаноў наконт інтэграцыі ўсходніх ваяводстваў арыгінальнасцю вылучаўся праект палескага ваяводы Станіслава Даўнаровіча. Яго змест быў праявай вельмі характэрнага для палітычных элітаў ІІ Рэчы Паспалітай мышлення. Даўнаровіч прадбачваў, што на ўсходзе будуць развівацца два антыпольскія нацыяналізмы — беларускі і ўкраінскі, і што Расія будзе імкнуцца вырваць гэтыя рускія землі з-пад польскага кантролю. Ключом для вырашэння польскай палітыкі на ўсходзе — паводле ваяводы — было Палессе, зямля, якую лічыў ён нічыёй па культурным характары. (Я. Мірановіч, Палескі клін, фрагмэнт)