be
pdf

Ніва 4 (2489)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Студзеньскі „Przeglad Prawoslawny” апублікаваў нацыянальны склад насельніцтва некаторых гмін краіны на аснове перапісу ад 2002 года. Асабліва цікава выглядае нацыянальная структура гмін і паветаў Падляшскага ваяводства, калі параўноўваць вынікі апошняга перапісу з адпаведнымі данымі сабранымі дзяржаўнай адміністрацыяй у 1945-1946 гадах. Параўнанне такое дае магчымасць пабачыць працэс асіміляцыі праваслаўнага насельніцтва ў паасобных раёнах Беласточчыны. Месцам, дзе праваслаўныя сяляне найхутчэй пераўтвараліся ў палякаў быў горад Беласток. Тут пасля вайны траплялі хвалі выхадцаў з беларускіх вёсак. Сёння ў горадзе пражывае каля 40-50 тысяч праваслаўных. Некалькі тысяч памяняла веравызнанне. Тут таксама трапіла пару дзесяткаў тысяч беларускамоўных католікаў з Сакольскага і Беластоцкага паветаў. У 2002 годзе беларускую нацыянальнасць дэкларавала толькі 7,5 тысячы жыхароў горада. Гэта не нашмат больш чым у Гайнаўцы (6 тыс.) ці Бельску (5,6 тыс.). У Беластоку каля 80 працэнтаў праваслаўных назвала сябе палякамі. (Я. Мірановіч, Асіміляцыя беларусаў Беласточчыны, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-01-25
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org