- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У час халоднай вайны мяжу паміж савецкай і амерыканскай зонамі ўплываў у Еўропе называлі жалезнай заслонай. Перасячэнне гэтай мяжы патрабавала шмат захадаў, афармлення дзесяткаў дакументаў, доўгага чакання на рашэнні чэкістаў. Невялікі працэнт жадаючых мог атрымаць дазвол на праезд на другі бок жалезнай заслоны. Ва ўнутры савецкага лагера рух людзей паміж „народнымі рэспублікамі” быў не менш складаны. Паездка з Беластока ў Гродна патрабавала шматмесячных намаганняў, але праўдападабенства атрымання дазволу на выезд на Усход было значна большае чым на захад. Нас няма і іх няма. На пачатку 1990-х гадоў хваля свабоды разбурыла большасць заслонаў. Каб выехаць з Польшчы на Захад трэба было мець толькі пашпарт і грошы на білет. Падарожжа на Усход патрабавала яшчэ запрашэння або ваўчэра, але гэтыя перашкоды можна было абмінуць, выдаткоўваючы некалькі долараў. Больш прыкрыя для людзей перасякаючых, напрыклад, беларуска-польскую мяжу былі адносіны да іх пагранічных і мытных службаў. Дэманстрацыя хамства з боку дзяржаўных функцыянераў на абодвух баках мяжы пакідала не найлепшыя ўражанні і не заахвочвала да чарговага падарожжа ў гэтым напрамку. (Я. Мірановіч, Заслона, якая замацоўваецца, фрагмэнт)