- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алена Ніякоўская нарадзілася ў 1936 годзе ў Мінску. Скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. Кандыдат філасофскіх навук, выкладала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Друкавалася ў часопісах «Калосьсе», «Arche», газетах «Культура», «Новы час», у бюлетэні «Кантакты і дыялогі». У выданні «Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» надрукаваны даклад Алены Ніякоўскай «Да сістэмаўтваральнага вобраза ў архетыпным ладзе паэм «Новая зямля» Я. Коласа і «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча». У выданні «Albaruthenica» ( № 4, Мінск 1995) змешчаны яе артыкул «„Расійска-крыўскі слоўнік” Вацлава Ластоўскага і беларуская нацыянальная ідэя».
Перакладала з польскай мовы.
У 90-х гадах брала актыўны ўдзел у дзейнасці Таварыства Вольных Літаратараў. Удзельніца тэвээлаўскага «круглага стала», прысвечанага пострамантызму (1995 г.), матэрыялы якога друкаваліся ў літаратурна-філасофскім сшытку "ЗНО" (дадатак да газеты «Культура»).
У другой палове 1960-х актыўна ліставалася з Уладзімірам Караткевічам.
Памерла ў Полацку 17 жніўня 2020 году.
“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »
Агул. Вялікае, кажуць мудрыя, бачыцца на адлегласці. Часцей за ўсё — на адлегласці часу. А калі больш дакладна — дык «па часе», запознена. Ці не тое ж адбылося з нацыянальным адраджэнскім рухам у ХХ стагоддзі? Няўжо сусветныя войны, сатанінскія сацыяльныя эксперыменты, фабрыкі смерці, тэрарызм, глабальнае... Болей »
Тэма нумара — Полацак. Яго цэнтральная — паэтычная анталёгія "Полацак і палачане ў беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя". Таксама сярод аўтараў нумару — Алег Латышонак "Доўгае вяртаньне ў Полацак", Вітаўт Кіпель "Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду", Сяргей Шыдлоўскі "Зьбіраньне Полацку... Болей »
Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »