- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты дом пабудаваў вар’ят у вар’яцкім месцы. І не было лепшага дому і лепшага месца ў гэтым вар’яцкім часе. Агонь дабраўся да срэбнай стужкі, якая далікатна абвівала свечку з белага духмянага воску, вырабленага няйначай пчалінай каралевай (хаця не, каралевы не вырабляюць воску, нават такога белага). Стужка адразу сціснулася, пачарнела, выяўляючы сваяцтва не з высакародным металам, а з паперай, цярплівай, як прыроджаная паслугачка, і гэткай жа пакорлівай любому гаспадару... Ад яе лісліва пацягнуўся струменьчык чорнага смярдзючага дыму, нагадваючы няшчыры клічнік напрыканцы палітычнага лозунгу. (фрагмент)