- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Узнаўляльныя крыніцы энергіі як сродак барацьбы з кліматычнымі зменамі. Сёння ўва ўсім свеце расце заклапочанасць з наступстваў змены клімату. Навукоўцы цвердзяць, што глабальнае пацяпленне ўжо пачалося, і прадказваюць агульнае павышэнне тэмпературы на 2°С у параўнанні з так званым “даіндустрыяльным перыядам”. гэтыя змены ў сваю чаргу маюць выклікаць рост непрадказальных прыродных катаклізмаў і павышэнне ўзроўню вады ў сусветным акіяне — а гэта створыць пагрозу для насельніцтва прыбярэжных краін. Больш за тое, раставанне ледавікоў ідзе значна хутчэй, чым разлічвалі папярэдне: шмат якія віды жывёл і раслін мігруюць далей на поўнач, а некаторыя з іх проста знікаюць. Сярод галоўных прычын пацяплення называюць знішчэнне лясоў і спальванне арганічнага паліва, што вядзе да павелічэння канцэнтрацыі вуглякіслага газу (CO2) — галоўнага парніковага газу — у атмасферы.