- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Казачнікі ад ураду. Інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) правёў даследаванне, якое тычылася пытанняў, што найбольш хвалююць беларусаў. Эканамічнай сітуацыяй у краіне (а дакладней, інфляцыяй і ростам цэнаў) заклапочаныя 80 працэнтаў апытаных рэспандэнтаў. Другое месца ў рэйтынгу займае праблема алкагалізму — 47,9 працэнта, далей ідуць высокія тарыфы на паслугі ЖКГ (32,9 працэнта), нізкі ўзровень прыбыткаў (32,4 працэнта) і высокія кошты на жыллё (29 працэнтаў). Праблемы з дэмакратыяй і свабодаю слова хвалююць 8 працэнтаў беларусаў, ціск на нацыянальную культуру і мову, а таксама нізкая якасць сістэмы адукацыі зацікавілі такую колькасць суайчыннікаў, што лічбы аказаліся ці не ў межах статыстычнай памылкі — 2,2 і 1,8 працэнты адпаведна.