- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Інаўгурацыя. Новы курс. Выбары новага прэзідэнта — заўсёды падзея. Безумоўна, найперш для грамадзян той краіны, дзе яна адбываецца. Але не толькі. Асабліва калі гэта змена лідэраў у такой краіне, як ЗША. Краіне, якая была і ёсць, па вызначэнню новага прэзідэнта Барака Абамы, «самай квітнеючай ды магутная краінай у свеце». Звышдзяржава, палітыка якой, нават здавалася б выключна ўнутраная, так ці інакш адгукаецца ва ўсім свеце. І не выпадкова ўвесь свет столькі ўвагі надае феномену Барака Абамы — першага ў гісторыі Злучаных Штатаў прэзідэнта афраамерыканскага паходжання. І выбудоўвае аналітычныя схемы яго новага курса. Зразумела, што не толькі гэтай асаблівасцю — першы афраамерыканец-прэзідэнт — вызначаюцца як энтузіязм у адносінах да Абамы амерыканцаў, так і выключная ўвага да яго сусветнай супольнасці. Чэргі на выбарчых участках, натоўпы людзей уздоўж чыгункі, што па ўсяму маршруту сустракалі цягнік, якім ехаў абраны прэзідэнт у Вашынгтон на цырымонію прынясення прысягі, два з паловай мільёна прысутных на інаўгурацыі… Іх ніхто не прымушаў, не арганізоўваў па разнарадцы зверху. Яны ішлі па поклічу душы. Рэйтынг даверу да Абамы — 79 працэнтаў, за якім і больш за палову былых прыхільнікаў Маккейна.