- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эфект санкцый. Ці з’яўляюцца эканамічныя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі тым эфектыўным інструментам, які пазбавіць Еўропу ад яе «апошняй дыктатуры» і дасць беларусам магчымасць сваімі сіламі зарабляць на годнае жыццё? Гэтае пытанне рубам паўстала перад заходнімі палітыкамі пасля падзей 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску. І яшчэ больш абвастрылася на фоне хвалі палітычных рэпрэсій, якая не сціхае да гэтага часу. Захад апынуўся перад фактам з’яўлення на ўсходніх межах Еўрапейскага Саюза адкрытага паліцэйскага рэжыму, наяўнасць якога патрабуе новых і больш рэзкіх мераў, чым тыя, што былі скарыстаныя дагэтуль. Ёсць шмат прычынаў, чаму творцы замежнай палітыкі не любяць і толькі зрэдку скарыстоўваюць эканамічныя санкцыі супраць рэпрэсіўных рэжымаў. Але Беларусь — рэдкі выпадак, калі такія санкцыі могуць адначасова і быць эфектыўнымі, і адчыніць шлях для даўно ўжо наспелых змен з мінімальнымі непажаданымі выдаткамі.