- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падзеленая свядомасць. Нас прызвычаіліся дзяліць на «чэсных» і «нячэсных», вызначаць, каму дзе стаяць і з якога ракурсу здымаць, каго прапусціць на мерапрыемства, а каго адправіць «пагуляць». Тым, хто знаходзіцца па адзін бок умоўнага, але дастаткова адчувальнага падзелу, наўрад ці зразумець іншых, па-за акрэсленай рысай. Адсюль і рознае асэнсаванне ўмоў, у якіх мы працуем, вызначэнне значнасці тых ці іншых нормаў, якія рэгулююць нашу працу і ў выніку само быццё, бо журналіст — не прафесія, а стыль жыцця. «Мы — не палітычная місія, а група арганізацый, якія маюць досвед і веды ў працы з міжна- роднымі стандартамі. Наша мэта — ацаніць сітуацыю з прэсай і ўмовы працы журналістаў», — заявілі на брыфінгу прадстаўнікі міжнароднай журналісцкай місіі ў складзе прадстаўнікоў розных арганізацый (сярод якіх Дацкі саюз журналістаў, Міжнародная федэрацыя журналістаў, «Міжнародная медыя-падтрымка», ЮНЭСКА ды іншыя), што на працягу трох дзён вывучала сітуацыю са сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі.