- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адзін народ дзвюх дзяржаў. Еднасць геапалітычная і ментальная — паняцці далёка не тоесныя. Калі для першага дастаткова подпісаў некалькіх асобаў, надзеленых уладаю, то для другога патрэбны час, жаданне і адмысловыя ўмовы. На пачатку кастрычніка ў ФРГ адзначаюць нацыянальнае свята — Дзень германскага адзінства — у гонар паспяховага афіцыйнага ўз’яднання Заходняй і Усходняй Германіі 3 кастрычніка 1990 года. Берлінская сцяна падзяляла Германію ад 13 жніўня 1961 да 9 лістапада 1989 года, ператварыўшыся ў сімвал «халоднай вайны». Цяпер ужо сам Берлін стаў сімвалам аб’яднанай Еўропы. Трансфармацыя нямецкай дзяржавы і нацыі напрыканцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў праходзіла пад лозунгам «Wir sind ein Volk!», што літаральна азначала «Мы — адзін народ!».