be
pdf

Новы час 37 (213) 2010

Вяртайся, мы ўсё даруем. На брыфінг у Сяргея Нарышкіна, кіраўніка Адміністрацыі расійскага прэзідэнта, прыехалі 25 прадстаўнікоў дзяржаўных і незалежных СМІ Беларусі і Расіі. На працягу крыху больш гадзіны чыноўнік распавядаў пра сутнасць расійска-беларускіх адносін і, наколькі мог, адказваў на пытанні журналістаў. Напярэдадні незалежныя журналісты спадзяваліся хаця б на якую-небудзь кардынальную заяву з боку расійскага кіраўніцтва. Накшталт таго, што Расія больш не будзе падтрымліваць злачынны рэжым, выбары не прызнае, калі зноў пераможа Лукашэнка, і ўвогуле, разлічвае ўбачыць новы твар на вяршыні беларускай палітыкі. Сенсацыі не адбылося Большую частку свайго выступу Сяргей Нарышкін прысвяціў плюсам беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Маўляў, і таваразварот павялічыўся да 25 мільярдаў долараў, і доля Расіі ў беларускім экспарце складае ад 70 да 90 працэнтаў, і вельмі плённым ёсць супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай і гуманітарнай сферах. А яшчэ — Беларусь застаецца для Расіі «самым надзейным і верным партнёрам-саюзнікам», і Расія вельмі спадзяецца на паглыбленне інтэграцыйных працэсаў. «Мы бясконца шануем супрацоўніцтва з Беларуссю... Важна, каб гэтае супрацоўніцтва мела ўзаемавыгадны партнёрскі і раўнапраўны характар. Мы ўпэўненыя, што такое супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам як Расіі і Беларусі, так і інтарэсам насельніцтва нашых краін», — сказаў у прамове Нарышкін. «Менавіта таму нам балюча канстатаваць, што з Мінска апошнім часам гучаць беспадстаўныя папрокі і прэтэнзіі на адрас Расіі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-10-15
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org