- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
План Дзмітрыя Мядзведзева. 23 лістапада прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у фармаце прэсавай канферэнцыі сустрэўся з беларускімі журналістамі. А на наступны дзень кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў гэту сустрэчу як «абсалютна бессэнсоўную». Чым, па сутнасці, пацвердзіў яе значнасць. Было відавочна, што сам факт запрашэння на сустрэчу з Мядзведзевым незалежных журналістаў, прычым на парытэтных пачатках — 7 дзяржаўных, 7 незалежных — як мінімум насцярожыў беларускія ўлады: ад дзяржаўных СМІ на прэсавую канферэнцыю расійскага прэзідэнта былі камандзіраваны не галоўныя рэдактары агенцтваў і тэлеканалаў, а шараговыя журналісты. Незалежныя ж СМІ, наадварот, былі прадстаўлены галоўнымі рэдактарамі ці іх намеснікамі. У прыватнасці, там былі Іосіф Сярэдзіч («Народная воля»), Вячаслаў Хадасоўскі («Белорусы и рынок»), Анатоль Гуляеў («Товарищ»), Андрэй Скурко («Наша ніва»), Марына Золатава (БелаПАН), Ірына Лапшына (ін- тэрнэт-партал Tut.by). «Новы час» накіраваў мяне.