- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кандыдаты альтэрнатывы. Выбарчая кампанія дала магчымасць патрапіць у дамы беларусаў людзям, якія звычайна знаходзяцца на ўзбочыне публічнага жыцця. Альтэрнатыўныя кандыдаты атрымалі магчымасць на дзяржаўным тэлеканале ў прамым эфіры без цэнзуры агучыць сваю пазіцыю, праграму, адносіны да цяперашняга кіраўніцтва Беларусі. Аляксандр Лукашэнка з усёй моцы імкнецца стварыць вобраз дэмакрата, які дае свабоду апанентам і магчымасць выбару грамадзянам Беларусі. Але канцэнтрацыя альтэрнатыўнага светабачання на першым тэлеканале, відаць, яго крыху занепакоіла, бо прэзідэнт не ўстрымаўся, каб не лінуць бруду ў бок сваіх канкурэнтаў. «Трэба вымалеваць, вобразна намаляваць партрэт альтэрнатыўных кандыдатаў. Людзям трэба растлумачыць, што ніякай розніцы ў іх няма. Усё, што яны гавораць, — гэта хлусня. Я ведаю ўсю іх паднаготную. Усе яны выраслі з аднаго кораня», — выказаўся наконт сваіх апанентаў у выбарчай кампаніі Аляксандр Лукашэнка. Так, усе альтэрнатыўныя кандыдаты сёлетняй выбарчай кампаніі ў той ці іншай ступені аднаго поля ягады — выйшлі з апазіцыі, незадаволеныя дзейнай уладай, а частка нават мае з ёй уласныя рахункі.