- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мастака Алеся Пушкіна абвінавацілі ў злосным хуліганстве — за тое ,,што ён нібыта пабіў аднавяскоўца, — і асудзілі на 13 сутак арышту,, то бок на волю Пушкін выйдзе толькі пасля выбараў.Мастак, вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, неаднаразова ўдзельнічаў у палітычных акцыях. Жонка мастака перакананая, што арышт на 13 сутак — гэта вынік свядомай правакацыі. Яна распавяла,што 8 снежня да іх у двор зайшоў агрэсіўна настроены аднавясковец, і мужу давялося яго выводзіць,каб не хуліганіў. Яна гаворыць, што «гэтага чалавека выкарысталі — падаслалі свядома ,,каб мець падставы затрымаць гаспадара. Міліцыянты з Крупскага РАУС прыйшлі ў хату мастака, заявілі, што на яго ёсць заява за хуліганскі напад, і завезлі затрыманага ў пастарунак ».