be
pdf

Новы Час 6 (182) 2010

«Паміж Польшчай і Расіяй — полька беларуская», — радок з вядомай песні на верш Леаніда Дранько-Майсюка ў выкананні Анатоля Ярмоленкі. Песня лёгкая і з добрым гумарам пра сур’ёзнае: пра нацыянальную самабытнасць беларусаў у сяброўстве з суседзямі. На жаль, зусім не такую палітычную полечку-трасуху танчаць зараз выканаўцы з уладнага ансамбля. Але, трэба ж, — па тэксту песні. «І ад печы да сяней» — дакладнае азначэнне памераў танцпляцоўкі: ад уладнай печы да гродзенскіх, брэсцкіх і гудагайскіх сяней з выхадам на Захад. «Колькі маем духу» — на ўсю моц, без перадыху. «Мы заскачам, як раней, / Полечку трасуху». Менавіта «як раней». Без усялякіх там дэмакратычных «па» і ліберальных рэверансаў скачуць хлопцы ва ўніформе, ці то на плошчы Свабоды, ці то на Кастрычніцкай, ці то ў івянецкім Доме польскім. Партнёраў — пад дых і ў пастарунак. І пад суд: прыз за танец — штраф ды суткі. Аднолькава, што ў адносінах да беларускіх палякаў, што да беларускіх беларусаў. Дзеля чаго? Каму выгадна? Хто балетмайстар?

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-02-19
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2010 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org