- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Штрафы растуць па вясне. Была б спіна — знойдзецца віна, сцвярджае беларуская прымаўка. Нормы новай рэдакцыі Адміністратыўнага кодэкса, што ўвайшоў у сілу з 23 лютага, ужо знайшлі сваё прымяненне ў сітуацыях, якія да гэтага не выклікалі сумненняў у іх законнасці. Напрыклад, у Гомелі дэгустацыю алкагольнай прадукцыі адной з кампаній міліцыя палічыла распіццём у грамадскім месцы. На арганізатараў прома-акцыі склалі пратакол. Гэта даволі абсурднае рашэнне органаў аховы парадку не абышлося без удзелу прадстаўнікоў часам занадта актыўнага аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Гомельскі каардынатар аргкамітэта Яўген Якавенка звярнуў увагу на тое, што ў наведвальнікаў крамы, якія падыходзілі да прома-стэнда, не правяралі пашпартоў, маўляў, сярод іх маглі быць і няпоўна- гадовыя. Выклікалі міліцыю. У выніку быў складзены пратакол за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы і агітацыю за іх ужыванне. Цяпер аматарам дэгустацый на халяву трэба быць двойчы пільнымі: перш чым падняць кілішак крамбамбулькі — азірніцеся па бакох.