- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Самыя парадаксальныя рашэнні часам бываюць самымі слушнымі. Тое, што арганізатары Дня Волі пагадзіліся з Мінгарвыканкамам правесці акцыю ў сярэдзіне працоўнага дня, ператварыла яе ў свята. Вядома, прысутнічаў скептыцызм: ну хто пойдзе ў сераду ў 15 гадзінаў на апазіцыйнае шэсце? Аднак наш народ аказаўся больш свядомым, чым пра яго думалі. І ўжо за гадзіну да пачатку шэсця ля кінатэатра «Кастрычнік» сабралася чалавек дзвесце са сцягамі, лозунгамі, расцяжкамі.