- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Па разліках старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі павінна адбыцца не пазней як 15 лістапада гэтага года. Але тытульная апазіцыя пакуль што не варушыцца. З адзіным кандыдатам на выбарах беларускія дэмакратычныя сілы не вызначыліся. Але і «параду кандыдатаў» пакуль што не назіраецца. Звычайна за паўгода да выбараў ужо больш-менш вядома, хто на што прэтэндуе. У нас жа — поўная цішыня і спакой.