- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Наконт цэнзуры і самацэнзуры папулярна патлумачыў прысутны на сустрэчы старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч. Ён узгадаў складанасці, якія напаткалі выдавецтвы «Галіяфы» і «ЛогвінаЎ». У апошняга ўвогуле забралі ліцэнзію за выпуск фотаальбому «Прэс-фота Беларусь». Альбом быў прызнаны экстрэмісцкім, але, па-першае, «Логвінаў» друкаваў яго яшчэ да гэтага дзіўнага прызнання, а па-другое, які экстрэмізм можа быць у фотаздымках?