- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маладая апазіцыя. Вызначальнай рысай зімова-вясновага палітычнага сезону ў Беларусі бясспрэчна з’яўляецца дыялог з Захадам. Які, аднак, не адмяніў вулічных акцый пратэсту. Па традыцыйных датах і, здавалася б, у звыклых формах — мітынг, шэсце, пікет, ланцугі памяці… Нешматлікасць акцый і традыцыйнасць іх фармату далі падставы многім аналітыкам зрабіць высновы пра крызіс вулічнага жанру і крызіс апазіцыі. Гэта і так, і не так. Усё адносна. Крызісу жанру няма. Ёсць яго мадыфікацыя пад умовы той палітычнай сцэны, якую сёння ўяўляе сабой Беларусь. З якой немагчыма сысці (акрамя як у эміграцыю, але гэта ўжо сыход у іншы жанр і іншую рэальнасць). І таму рэакцыяй (у многім імпульсіўнай і не да канца асэнсаванай) сталася спроба стварыць на гэтай, дадзенай гісторыяй, беларускай сцэне сваю сцэнічную пляцоўку, каб паўплы- ваць на змены агульнага інтэр’еру і найвышэйшага рэжысёра.