Новы літаратурны тур Уладзіміра Арлова
2025-03-12 21:31
5 краін і 10 гарадоў наведае Фонд Kamunikat.org разам з адным з найбольш вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Арловым.
Гэтым разам сустрэчы ў Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Нямеччыне і Швейцарыі будуць прымеркаваныя да ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Уладзімір Арлоў распавядзе пра ключавыя моманты беларускай гісторыі – ад часоў Полацкага княства да абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а Яраслаў Іванюк пра 25 гадоў Kamunikat.org, найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі.
Дата:
20.03.2025Час: 18:00
Варта згадаць, што самы вялікі раздзел успамінаў прысвечаны менавіта пражскаму перыяду жыцця Л. Геніюш. У кнізе сотні каментароў і дзясяткі фотаздымкаў, частка якіх друкуецца ўпершыню.
Месца: Клюбоўня суполкі Пагоня, 5. května 851/70, 140 00 Praha 4-NusleДата:
20.03.2025Час: 18:00
Таксама і тут не абмінуць тэмы Беларускай Народнай Рэспублікі, урад якой у міжваенны перыяд знайшоў прытулак менавіта ў Чэхаславаччыне. На чэшскай зямлі знаходзяцца магілы прэзідэнтаў БНР Пётра Крачэўскага і Васіля Захаркі. Абодва яны захоўвалі ў эміграцыі мандат першага незалежнага беларускага ўраду.
Месца: Institut Paměti Národa, Radnická 10 BrnoДата:
21.03.2025Час: 18:00
Чарговыя гарады, якія Kamunikat наведае разам з Уладзімірам Арловым гэта Вена 23.03. (Аўстрыя), Мюнхен 25.03. (Нямеччына), Цюрых 28.03. (Швейцарыя), Вісбадэн 29.03. і Кёльн 30.03. (Нямеччына).
Месца: Seminarraum im 1.Stock, Stiftgasse 8, 1070 WienДата:
23.03.2025Час:
17:00
Месца: Buchhandlung Lehmkuhl Leopoldstrasse 45, 80802 MünchenДата:
25.03. Час:
19:30
Месца: GZ Heuried, Döltschiweg 130 ZurychДата:
28.03.2025Час:
19:00
Месца: Rauenthaler Straße 4, WiesbadenДата:
29.03.2025Час: 17:00
KuB. Kulturverein Belarus e V / Беларуска-нямецкая культурная асацыяцыя KuB
Месца: Allerweltshaus Köln e.V., Geisselstr. 3-5, 50823 Köln
Дата: 30.03.2025
Час: 16:30
Razam e.V. Köln
Тут беларускі пісьменнік і гісторык правядзе экскурс у гісторыю да чарговай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі, а сустрэчы пройдуць пад назвай
«Ад Рагвалода да БНР».
З гэтай жа тэмай Уладзімір Арлоў на заканчэнне туру выступьць таксама ў
Познані (02.04.) і
Варшаве (03.04.)
Дата: 01.04.2025
Час: 18:00
Месца: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6, Warszawa
Дата:
02.04.2025Час:
18:00Адначасова кожная сустрэча будзе нагодай, каб распавесці пра
Беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org, якая ў гэтым годзе
святкуе 25-ці годдзе.
–
Наш юбілэй будзем адзначаць актыўнай дзейнасцю і працай, – кажа
стваральнік бібліятэкі і дырэктар Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк. –
Мы пачалі год выданнем дзесяці кніг. Ёсць што запрапанаваць беларусам ва ўсёй Еўропе. А калі гэта зрабіць найлепш, як не пры нагодзе нашага вялікага свята, свята свабодных беларусаў, якім ёсьць Дзень Волі?У вялікім выбару кніг, якія Фонд запрапануе беларусам
Прагі, Вены, Мюнхену ды Цурыху, знойдуцца выдадзеныя ў гэтым годзе навінкі: успаміны
Ларысы Геніюш «Птушкі бяз гнёздаў», непадцэнзурныя аповесці
Васіля Быкава «Мёртвым не баліць. Ліквідацыя», новы раман
Андрэя Федарэнкі «Сцэнарыст», а яшчэ кнігі
Уладзіміра Арлова «Айчына»,
«Імёны Свабоды»,
«Каханак яе вялікасці»,
«Ордэн Белай Мышы».
Гэта ўжо чацвёрты літаратурны тур па еўрапэйскіх краінах, які ладзіць
Фонд Kamunikat.org разам з
Уладзімірам Арловым. Раней, у
2023 годзе, вядомы беларускі пісьменнік і гісторык выступіў у шэрагу польскіх гарадоў з вялікай беларускай дыяспарай (
Варшава, Гданьск, Лодзь, Кракаў, Познань) з лекцыямі па гісторыі Беларусі. Іх тэмамі былі сярод іншых дзейнасць патрыятычных таемных таварыстваў і вызвольныя паўстанні ХІХ стагоддзя,
удзел жанчын у паўстанні Кастуся Каліноўскага. У траўні-чэрвені 2023-га Уладзімір Арлоў прэзентаваў таксама сваю новую кнігу
«Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» беларусам
Мілана, Балоніі, Рыму (Італія),
Берліна (Нямеччына) і
Вільні (Літва).
Год таму
Фонд Kamunikat.org правёў тур па краінах Балтыі пад назвай
«Насустрач Дню Волі з Уладзімірам Арловым». Апрача беларускага пісьменніка ў туры ўдзелнічаў кампазітар і музыка
Раман Арлоў (сузаснавальнік культавага гурту J:МОРС). Творчыя сустрэчы прайшлі ў
Клайпедзе, Коўне і Вільні (Літва),
Рызе (Латвія),
Таліне (Эстонія) і
Хельсінках (Фінляндыя), а іх галоўны фокус быў скіраваны на гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Увосень 2024-га адбыўся
«Літаратурны тур пяці сталіц», падчас якога
Уладзімір Арлоў і
Яраслаў Іванюк наведалі сталіцы
Літвы, Швецыі, Нарвегіі, Даніі і Нямеччыны. У
Вільні прайшла лекцыя пра феномен ролі жанчын у беларускай гісторыі
«Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш», а ў
Стакгольме, Осла і Капенгагене адбыліся ўнікальныя творчыя вечарыны
«Беларусь, якую мы ўзялі з сабой...»У сваю чаргу ў
Берліне ў рамках Фестывалю беларускай інтэлектуальнай кнігі
PRADMOVA Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк правялі прэзентацыю паэтычнай кнігі
«Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi», якая адметная тым, што выйшла на беларускай лацінцы. Кнігу выдаў
Фонд Kamunikat.org у партнёрстве з
Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку.
Фонд Kamunikat.org разам з Уладзімірам Арловым адзначылі таксама угодкі Слуцкага збройнага чыну наведваючы ў лістападзе мінулага года Антвэрпэн (Белгія) і Утрэхт (Галандыя).
– Я належу да тых пісьменнікаў, каму надзвычай важная зваротная сувязь з чытачом – кажа
Уладзімір Арлоў напярэдадні новай творчай вандроўкі. –
Водгукі, пытанні, жывыя сустрэчы з дыскусіямі. На такіх сустрэчах знаходзіш новых сяброў, а часам – нечаканыя сюжэты, гераіняў і герояў новых твораў.
Каб не адзін мой выступ у Швецыі, куды завітала незвычайная госця, у мяне ніколі не нарадзілася б аповесць «Дом з дамавікамі». А без нядаўняй паездкі ў Хельсінкі, дзе ў нашай аўдыторыі апынуўся рэжысёр Уладзімір Ушакоў, не загаварылі б з тэатральнай сцэны героі майго «Ордэна Белай Мышы».
Пра свае літаратурныя падарожжы і звязаныя з імі прыгоды я калі-небудзь, магчыма, напішу цэлую кнігу. Зрэшты, адна такая кніга ўжо фактычна ёсць. Гэта – «Пакуль ляціць страла. 100 пытанняў пісьменніку». Яе чарговае выданне пабачыла свет у 2022 годзе, зноў жа дзякуючы Фонду Kamunikat.org.
Сёння асабліва важна гаварыць пра нашу гісторыю і культуру, бо сучасныя барбары хочуць, каб людзі не задавалі пытанняў, не чыталі кніг, каб беларусы не ведалі, што ў іх еўрапейскае мінулае, а гэта – я веру – зарука еўрапейскай будучыні.
Vita est via! Жыццё – гэта дарога. Жыццё пісьменніка Уладзіміра Арлова – таксама.
Таму – у дарогу!