- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Самалёт паволі заваліўся на левы борт і пачаў зніжацца. Гэта стала зразумелым па тым, што цела набыло лёгкасць, а ў пяткі кальнулі гарачыя голкі. Шторка, якая вісела на ўваходзе, зварухнулася. – Паважаныя пасажыры! Наш самалёт... што выконвае рэйс па маршруце Масква – Наябрск... у аэрапорце прызначэння... просім прышпіліць прывязныя рамяні ды ўстрымацца... – прыемны дзявочы голас гучаў немаведама адкуль, але чуваць былі толькі асобныя фразы, бо вушы пазакладала і слых поўніўся аднастайным шумам. – Тэмпература паветра ў Наябрску мінус 43 градусы, – прагучаў апошні сказ, і ў салоне заварушыліся. Зрэшты, заварушыліся не ўсе. Відаць, толькі тыя, хто ўпершыню ляцеў на Поўнач. Жыхары Наябрска заставаліся ў нерухомых паставах: іх такой тэмпературай не здзівіш. Вось і сусед сядзеў як скамянелы, неадрыўна пазіраючы на шторку, якая зноўку пачала варушыцца. (фрагмент)