be

Нямецкая прапаганда на Беларусі 1941-1944. Канфрантацыя паміж прапагандай і рэчаіснасцю

Выстаўка ў Берліне і Мінску

Гэтую выстаўку піадрыхтавалі “КАНТАКТЫ” — Таварыства сувязей Германіі з краінамі былога Савецкага Саюза ў садружнасці з праектнай групай Аддзялення палітычных навук Свабоднага універсітэта Берлін (Отта-Зур-Інстытут) і з архівамі і музеямі Беларусі. Пачынаючы з 1993 года Отта-Зур-Інстытут супрацоўнічае з беларус-кімі архівамі і музеямі, а таксама з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Пад кіраўніцтвам дацэнта доктара Іаханеса Шлоотца берлінскія сту-дэнты шэсць разоў прыязджалі ў Беларусь. Ім была дадзена магчымасць знаёміцца з дакументамі, што захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве кіна- і фотадакументаў. Даследаванне вялося па ^эме “Нацысцкая палітыка і прапаганда на Беларусі” — у фондах архівау і Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны сабрана шмат каштоўнага матэрыялу па гэтай тэме. Пры рабоце з закрытымі і, у асноўным, недаследванымі дакументамі нямецкія студэнты натрапілі на прапагандысцкія плакаты. Нарадзілася ідэя паказаць іх грамадскасці, прыгадаць пра акупацыйную палітыку на Беларусі. 3 дапамогай таварыства “КАНТАКТЫ” ідэя ажыцёў-лена і ўвасоблена ў гэтую выстаўку. Шчыра дзякуем дырэктарам і супрацоўнікам Нацыянальнага архіва Беларусі, Дзяржаўнага архіва кіна- і фотадакументаў і Музея Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Таварыству сустрэч Захад-Усход, якое фінансавала праект.

Выдаўцы і выдавецтвы: Свабодны універсітэт Берлін — Аддзяленне палітычных навук
  • Месца выхаду: Берлін
  • Дата выхаду: 1996
  • Выдавец: Свабодны універсітэт Берлін — Аддзяленне палітычных навук
  • ISBN: 3-929532-05-0
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Грамадзтва, Крыніцы
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4827, EEDC — 2244
  • Дадатковая даведка: Беларускае выданне: падрыхтоўка зроблена ў Цэнтры імя Ф. Скарыны; Фатаграфіі: Беларускі дзяржаўны кінафотаархіў, Дзяржынск; Плакаты і дакументы: Беларускі нацыянальны архіў, Мінск; Die Minsker Zeitung: Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org