- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перад вамі выдатная аповесць аб апошніх гадах зямнога жыцця Ісуса Хрыста. Гэта – захапляльны мастацкі твор, арыгінальны як паводле зместу, так і па форме. Падзеі трох гадоў зямнога жыцця Ісуса Хрыста асвятляюцца ў розных па памеры раздзелах аповесці – "дванаццаці гадзінах". Адзінаццаць з іх надзвычай насычаны інфармацыяй, а апошняя – "гадзіна дванаццатая" – не мае тэксту. І ў гэта аўтарам закладзены глыбокі філасофскі сэнс: эпіграф аповесці прымушае асабліва задумацца на апошняй гадзіне: каго яна сапраўды забівае, у чым сэнс ахвярнай смерці Ісуса Хрыста на крыжы, што ёсць жыццё чалавека і для чаго ён жыве. Урэшце, што ёсць час, яго гадзіны ў жыцці чалавека, і што ёсць час Збавіцеля. (Віктар Фядосік, Рэканструкцыя далёкай рэчаіснасці, фрагмент)